Белта апублікавала навіну, што амерыканцы лічаць яго «самай небяспечнай РСЗА ў Еўропе». Любую РСЗА можна прызнаць нават самай небяспечнай у свеце, калі ў яе нябачныя ракеты..

МО РБ
4 хв.

На русском языке: Лукашенковская пропаганда угрожает Польше «Полонезом»? Белта опубликовала новость, что американцы считают его «самой опасной РСЗО в Европе»

БелТА, спасылаючыся на заметку ў амерыканскім часопісе Military Watch аб прыняцці на ўзбраенне УС РБ комплексу «Паланэз-М», трубіць аб тым, што амерыканцы назвалі яго самай небяспечнай рэактыўнай сістэмай залпавага агню ў Еўропе.

Белта апублікавала навіну, што амерыканцы лічаць яго «самай небяспечнай РСЗА ў Еўропе». Любую РСЗА можна прызнаць нават самай небяспечнай у свеце, калі ў яе нябачныя ракеты..

Але рэдакцыя часопіса зрабіла гэта, абапіраючыся на заяўленыя Дзяржкамваенпрам РБ характарыстыкі на паперы (пра далёкасць стральбы ў 300 км і да т.п.), бо пацверджаных дадзеных аб баявой эфектыўнасці прымянення сістэмы няма. За выключэннем кадраў з Азербайджана 2021 года, але па якіх таксама нічога не зразумела аб выніковасці «Паланэза» (як далёка ляцела, куды трапіла і з якімі наступствамі). Пры гэтым Military Watch адзначаюць, што на фота з цырымоніі перадачы не бачна непасрэдна пускавых установак з кантэйнерамі для ракет, а паказаны толькі транспартна-зараджальныя машыны і модуль кіравання.

Таму лёгка можна назваць любую РСЗА нават самай небяспечнай у свеце, калі ў яе нябачныя ракеты.

Нагадаем, што менавіта ракеты для папярэдняй версіі «Паланэзаў» збіраюцца ў Беларусі ўручную з кітайскіх камплектуючых. Адпаведна, ёсць абгрунтаваныя сумневы як у дастатковай колькасці саміх ракет, так і ў актуальных пастаўках неабходных матэрыялаў з Кітая.

Тым не менш, БелТА называе анансаваную Польшчай закупку 500 шт. сістэм HIMARS «жэстам роспачы» перад моцай беларускай арміі.

Напомним, что именно ракеты для предыдущей версии «Полонезов» собираются в Беларуси вручную из китайских комплектующих. Соответственно, есть обоснованные сомнения как в достаточном количестве самих ракет, так и в актуальных поставках необходимых материалов из Китая.

Тем не менее, БелТА называет анонсированную Польшей закупку 500 шт. систем HIMARS «жестом отчаяния» перед мощью беларусской армии.

Папярэдні матэрыял
У пагранічныя войскі прызвана рэкордная за апошнія 10 гадоў колькасць салдатаў тэрміновай службы. Верагоднай прычынай павелічэння колькасці прызваных на службу зʼяўляецца ўзмацненне аховы мяжы з Украінай.
Наступны матэрыял
У Беларусь зноў прыляцеў борт, звязаны з ПВК «Вагнер»? Бабруйскі аэрадром рэдка выкарыстоўваецца авіяцыяй, але гэта найбліжэйшы да базы ПВК «Вагнер».

Iншыя матэрыялы