На русском языке:
Упавший беспилотник привел к загоранию кирпичного здания склада в Гомеле по 8-му переулку Ильича
Сёння ўначы шахеды зноў заляцелі на тэрыторыю Беларусі. Беспілотнік, які быў збіты, прывёў да загарання цаглянага будынка склада ў Гомелі па 8-му завулку Ільіча, заявілі ў МНС РБ.
Падраздзяленні МНС ліквідавалі пажар. Ніхто не пацярпеў. Агнём пашкоджана 5 кв. метраў даху.
Нагадаем, сёння ўначы ВПС РБ збівалі шахеды, якія заляцелі ў Беларусь. Два гукі выбуху чулі ў Гомельскім раёне ў 01:34 і 01:36.