Беларусы і раней не імкнуліся трапіць на афіцыйныя святочныя канцэрты ў ваенна-патрыятычным стылі, а пасля фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года і жорсткага разгону пратэстаў, ахвотных павесяліцца пад песню «Любімую не аддаюць» стала крытычна мала. Па інфармацыі нашых крыніц, на піку ўрачыстасці ў 12:00 на афіцыйных святочных пляцоўках у Мінску прысутнічала:
- Старавіленскі тракт -— 300 чалавек.
- Лошыца — 100 чалавек.
- Парк Янкі Купалы — 400 чалавек.
- Парк Горкага — 300 чалавек.
- Палац спорту — 2000 чалавек.
- Парк 60-годдзя Кастрычніка — 200 чалавек.
- Парк у Курасоўшчыне — 250 чалавек.
Адна з фатаграфій, апублікаваных на сайце БЕЛТА, пацвярджае, што на святочнай пляцоўцы каля Палаца спорту сапраўды маглі знаходзіцца за 2000 чалавек.
Але на відэа з той жа пляцоўкі, якое апублікаваў The-village.me, іх усяго некалькі дзясяткаў.
Як правіла, істотная частка аўдыторыі такіх святаў — бюджэтнікі, сагнаныя на афіцыйнае свята ўгаворамі і пагрозамі.