In English:
Zaitsev’s business partner and arms dealers who help the military-industrial complex of Belarus and Russia came under U.S. sanctions
На русском языке:
Бизнес-партнёр Зайцева и оружейные торговцы, помогающие ВПК РБ и РФ, попали под санкции США
Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі Мінфіна ЗША (OFAC) увяло санкцыі супраць 22 фіз- і юрыдычных асобаў з шэрагу краін, якія маюць дачыненне да дапамогі ў абыходзе санкцый ЗША супраць расійскага ВПК.
Пад рэстрыкцыі патрапіла сетка кампаній, якую ўзначальвае гандляр зброяй з Кіпра Ігарам Зімянковым, які, разам з партнёрамі, дапамагаў расейскім абаронным кампаніям пад санкцыямі прадаваць тэхніку (у тым ліку расейскія верталёты) у трэція краіны.
Але «дапамагаў» ён не толькі расейскаму ВПК, але і беларускаму.
Мінфін паведаміў, што Ігар Зімянкоў падтрымаў беларускі ваенна-прамысловы комплекс, садзейнічаючы продажам у Лацінскай Амерыцы, што знаходзіцца пад санкцыямі, беларускага абароннага прадпрыемства «Белспецзнештэхніка».
Акрамя таго, пад санкцыі патрапіла і кампанія Texel, якая таксама ўваходзіць у «сетку Зімянкова». Пасля пачатку вайны, дадзеная кампанія пастаўляла ў РФ электрааптычныя і інфрачырвоныя прыборы.
Адметна, што генеральным дырэктарам Texel з’яўляецца Маркс Блатс, ён жа і дзелавы партнёр кашалька Лукашэнкі Аляксандра Зайцава, які таксама пад санкцыямі.