Блінкен: ЗША ўводзяць санкцыі супраць 25 асоб, звязаных з рэжымам у Беларусі

Ron Przysucha
4 хв.

In English: Blinken: U.S. imposes sanctions against 25 people connected with the regime in Belarus
На русском языке: Блинкен: США вводят санкции против 25 лиц, связанных с режимом в Беларуси

Reuters са спасылкай на дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена паведамляе, што Злучаныя Штаты ўвялі візавыя абмежаванні ў дачыненні да 25 чалавек, у тым ліку дэпутатаў, звязаных з рэжымам у Беларусі за падрыў дэмакратыі ў краіне палітычна матываванымі судовымі працэсамі, такімі як судовы працэс над Святланай Ціханоўскай.

Па словах Блінкена, пад візавыя абмежаванні патрапілі тыя, хто прыняў удзел ва ўвядзенні смяротнага пакарання ў Беларусі для асоб, асуджаных за тэрарызм.

«Мы не застанемся ўбаку, паколькі гэты рэжым працягвае пераследаваць і рэпрэсаваць мірных дэманстрантаў, дэмакратычную апазіцыю, журналістаў, актывістаў, праваабаронцаў і звычайных беларусаў», – сказаў Блінкен.

Блінкен: ЗША ўводзяць санкцыі супраць 25 асоб, звязаных з рэжымам у Беларусі

Па словах Блінкена, пад абмежаванні ЗША трапляюць і тыя, хто мае дачыненне да законаў:

– пра смяротнае пакаранне за «замахі на тэрарыстычныя акты»,
– пра ануляванні грамадзянства беларусам, абвінавачаным у «экстрэмізме»,
– і пра канфіскацыю маёмасці за здзяйсненне «недружалюбных дзеянняў у дачыненні да Беларусі».

Акрамя таго, у афіцыйным прэс-рэлізе на сайце Дзярждэпа ЗША дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен згадаў шэраг апошніх палітычна матываваных судовых працэсаў супраць: Святланы Ціханоўскай, Вольгі Кавальковай, Аляксандры Герасімені, Аляксандра Апейкіна і Алеся Бяляцкага.

«Рэжым Лукашэнкі таксама працягвае ўтрымліваць у якасці палітвязня лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага. Мы не будзем стаяць убаку, паколькі гэты рэжым працягвае пераследаваць і рэпрэсаваць мірных дэманстрантаў, дэмакратычную апазіцыю, журналістаў, прафсаюзных актывістаў, актывістаў, праваабаронцаў і звычайных беларусаў», – напісаў Блінкен.

Паводле слоў Блінкена, сённяшнія візавыя абмежаванні закранаюць, у тым ліку членаў так званага Нацыянальнага сходу Беларусі.

«Некаторыя з гэтых асобаў таксама падтрымалі закон пра ануляванне грамадзянства асобаў за межамі краіны, абвінавачаных у «экстрэмізме», і пра канфіскацыю маёмасці за здзяйсненне «недружалюбных дзеянняў у дачыненні да Беларусі», што таксама накіраванае на прыгнечанне і запалохванне дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці», – напісаў Блінкен.

Папярэдні матэрыял
У першы дзень лётна-тактычных вучэнняў УС РБ і РФ у Беларусі не ўзляцеў ніводны знішчальнік або верталёт
Наступны матэрыял
У Telegram распаўсюджваецца фэйк з нібыта мабілізацыяй удзельнікаў плана «Перамога»

Iншыя матэрыялы