На русском языке:
Bloomberg: Бельгия добивается ослабления санкций ЕС на калийный сектор
Выданне Bloomberg паведамляе, што Бельгія спрабуе паслабіць санкцыі ЕС супраць калійнай прамысловасці Беларусі.
Па інфармацыі выдання, дыпламаты ў Брусэлі напісалі іншым дзяржавам-сябрам ЕС ліст з просьбай аслабіць абмежаваннія, што былі ўведзеныя на беларускую калійную прамысловасць. Яны сцвярджаюць, што санкцыі ў дачыненні да «Беларуськалія» пацягнулі пэўныя праблемы для кампаній у ЕС.
Дыпламаты прапаноўваюць ЕС дазволіць пастаўку калійных угнаенняў з утрыманнем калію на 2% больш ад дазволеных ў цяперашні час. У лісце адзначаецца, што, калі еўрапейскія кампаніі будуць вымушаныя закупляць калійныя ўгнаенні з іншых крыніц, гэта прывядзе да скачка коштаў і зніжэння якасці калійных угнаенняў.
ЕС увёў забарону на імпарт і транзіт калійных угнаенняў з Беларусі яшчэ 24 чэрвеня, а 9 жніўня санкцыі на калійны сектар увялі ЗША, Канада і Вялікабрытанія. Яны распаўсюджваюцца на хларыд калію з утрыманнем калію не больш за 40% і больш за 62%, угнаенні, якія змяшчаюць тры кампаненты: азот, фосфар і калій, угнаенні, якія змяшчаюць два кампаненты: фосфар і калій і іншыя ўгнаенні, якія змяшчаюць калій.