Bloomberg: новыя санкцыі ЕС супраць рэжыму ў РБ могуць закрануць нафту, вугаль, стальную прадукцыю і золата

Viktor Drachev/AFP/Getty Images
3 хв.

На русском языке: Bloomberg: новые санкции ЕС против режима в РБ могут затронуть нефть, уголь, стальную продукцию и золото

Агенцтва Bloomberg атрымала інфармацыю адносна плануючыхся санкцый ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі. Паведамляецца, што новыя рэстрыкцыі будуць сінхранізаваныя з санкцыйнымі пакетамі ЕС, якія раней былі прыняты ў адносінах да РФ, у тым ліку абмежаванні на ключавыя тэхналогіі і энергетычны сектар.

Сярод іншага, прапанаваныя санкцыі ўключаюць:

▪️ Забарона на экспарт у РБ тавараў і тэхналогій падвойнага прызначэння, якія выкарыстоўваюцца ў ваенных мэтах;

▪️ Санкцыі на нафту, вугаль, сталёвую прадукцыю і золата;

▪️ Гандлёвыя абмежаванні на прадметы раскошы, інвестыцыі і прадастаўленне пэўных паслуг;

▪️ Меры супраць авіяцыйнага і энергетычнага сектара, а таксама ключавых крыніц даходаў рэжыму.

«Па аналогіі з санкцыямі, уведзенымі ў дачыненні да Расіі, прапановы ўключаюць выключэнні для лекаў, сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі, а таксама выключэнні для адпаведных фінансавых аперацый з удзелам падсанкцыйных асоб», – піша агенцтва.

Акрамя таго, новыя абмежаванні дазволяць ЕС прыцягваць да адказнасці ўсіх, хто дапамагае абысці санкцыі, накладзеныя на фізічных і юрыдычных асобаў рэжыму Лукашэнкі.

Папярэдні матэрыял
Чыноўнік адрэагаваў на «крывавую» раку ў Маладзечне: «Усіх знойдзем, пакараем і пакажам па ТБ»
Наступны матэрыял
З самай раніцы ў Лагойску знікла водазабеспячэнне

Iншыя матэрыялы