«Больш беларускай, менш прапаганды»: Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам YouTube

Офіс Святланы Ціханоўскай
3 хв.

Святлана Ціханоўская наведала офіс YouTube у Берліне, дзе сустрэлася з кіраўніцай платформы, адказнай за сувязі з урадамі, Сабін Франк.

Паведамляецца, што асноўнай тэмай размовы была падтрымка беларускай мовы ў YouTube. У YouTube адзначылі, што магчымасць падтрымкі беларускай мовы ў Google Ads ужо абмяркоўваецца. Відэахостынг адсочвае і імкнецца выдаляць «пакаянныя» відэа, каналы і акаўнты прапагандыстаў.

«Больш беларускай, менш прапаганды»: Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам YouTube

«Цяпер нашая мова падтрымліваецца ў бальшыні сэрвісаў YouTube, даступная ў інтэрфейсе і дазваляецца манетызацыя беларускамоўнага кантэнту», — паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.

Акрамя таго, абмеркаваная магчымасць арганізацыі трэнінгаў для беларускіх медыя і ініцыятываў з удзелам спецыялістаў YouTube.

Папярэдні матэрыял
Суд ЕС: Мазепін застаецца пад санкцыямі
Наступны матэрыял
Пуцін збіраецца прыехаць у Мінск на саміт АДКБ. Мяркуючы па апошніх «інсайдах», ён прыедзе ў вагоне-рэфрыжэратары

Iншыя матэрыялы