In English:
Migrants told Reuters they were beaten by Belarusian security forces and not allowed going back
На русском языке:
Болтон: США должны отстранить от власти Лукашенко и найти ему «красивую виллу на Ривьере»
Былы Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан у эфіры тэлеканала CNBC заявіў, што ЗША павінны разгледзець магчымасць адхіліць ад улады ў Беларусі Аляксандра Лукашэнку. Адзін з варыянтаў – знайсці аўтарытарнаму лідару «прыгожую вілу на Рыўеры».
На яго думку, гэта неабходна зрабіць, каб прадухіліць спробы Расіі вярнуць сабе былую савецкую рэспубліку. Бо Болтан лічыць, што Пуцін хоча вярнуць тэрыторыю Беларусі ў склад Расіі.
«Небяспека ў тым, што па меры таго, як апазіцыя працягвае выказваць свой пратэст, для Лукашэнкі, калі ён не зможа самастойна ўтрымліваць аўтарытарны ўрад у Беларусі, планам Б стане заклікаць расіян на дапамогу. І як толькі гэта адбудзецца, у беларусаў, магчыма, больш ніколі ня будзе магчымасці атрымаць вольны ўрад. […] Нашая стратэгія, я думаю, павінна палягаць у тым, каб адхіліць Лукашэнку ад улады і знайсці яму добрую вілу на Рыўеры ці нешта падобнае. Гэта тое, што мы (урад ЗША) павінныя разгледзець, таму што, калі ён запросіць Расію, то я не думаю, што яны сыдуць з беларускіх тэрыторый», – сказаў Болтан.