На русском языке:
Борт Лукашенко вернулся в Минск из-за техпроблем: пассажир впервые за границей без своего самолёта
Паводле інфармацыі «МатолькоДапамажы», учора самалёт Лукашэнкі вярнуўся з Масквы ў Мінск з-за тэхнічных праблем, якія ўзніклі ў палёце.
Справа ў тым, што ў 10:48 7 кастрычніка самы буйны самалёт з авіяпарку Лукашэнкі — Boeing 767-300 (EW-001PB) прызямліўся ў Маскве, дзе высадзіў яго самога разам з дэлегацыяй, пасля чаго пустым вярнуўся назад у Мінск ужо ў 14: 00.
Сёння ж гэты борт на працягу гадзіны выконваў тэхнічны аблёт у раёне Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», што ў сваю чаргу з’яўляецца ўскоснай прыкметай праверкі лётных сістэм, якія раней былі заменены або адрамантаваны ў самалёта на зямлі.
Гэтая сітуацыя нетыповая адразу па двух прычынах:
1. Лукашэнка застаўся за межамі Беларусі без транспарту для эвакуацыі, чаго не было раней.
2. Праблемы з запчасткамі дайшлі і да ўрадавых бартоў.
Таксама нагадаем, што 9 жніўня 2024 г. менавіта гэты Boeing 767-300 (EW-001PB) быў унесены ў санкцыйныя спісы ЗША. І з таго моманту пад амерыканскімі санкцыямі знаходзіцца ўвесь авіяпарк, які выкарыстоўвае Лукашэнка.