«Бязвіз» у Беларусь адменены для грамадзян ЗША і яшчэ 7 краін

toursoyuz.by
2 хв.

На русском языке: «Безвиз» в Беларусь отменён для граждан США и ещё 7 стран

Уступіў у сілу ўказ №345 з пералікам краін, грамадзянам якіх дазволены бязвізавы ўезд у Беларусь на 30 дзён праз аэрапорты. Раней «бязвіз» быў дазволены грамадзянам 80 краін, цяпер толькі 76-і.

«Бязвіз» у Беларусь адменены для грамадзян ЗША і яшчэ 7 краін

Змены ва ўказе аб бязвізавым уездзе ў Беларусь / motolko.help

З яго зніклі:

  • ЗША
  • Албанія
  • Аргенціна
  • Бразілія
  • Гандурас
  • Ганконг
  • Кітай
  • Макао
  • Мальтыйскі Ордэн

І былі дададзеныя:

  • Егіпет
  • Іран
  • Іарданія
  • Пакістан
  • Паўднёва-Афрыканская Рэсбуліка

Для некаторых з гэтых краін выключэнне з пераліку носіць тэхнічны характар, да прыкладу КНР, з якой дзейнічае «бязвіз» у 90 дзён. Акрамя таго, грамадзяне некаторых згаданых краін і раней мелі падставы для бязвізавага ўезду ў Беларусь.

Папярэдні матэрыял
Толькі 14,9% беларусаў атрымліваюць больш 1000 рублёў, 4,2% — за мяжой беднасці
Наступны матэрыял
Прадстаўнік ГУБАЗіК: «Прашу ўзяць і адпісацца»

Iншыя матэрыялы