На русском языке:
Экс-политзаключенного Юрия Костюка, которому собрали деньги на билет в Варшаву, экстрадировали из России в Беларусь
Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» у Instagram. Паводле іх інфармацыі, ноччу невядомыя вывезлі Юрыя Касцюка з Расеі ў Беларусь, цяпер ён знаходзіцца ў ІЧУ Пружанаў.
Раней @dissidentby паведаміла, што 13 кастрычніка Юрыя ўжо спрабавалі экстрадаваць у Беларусь і тады адвезлі ў аэрапорт Сочы, пры гэтым яго збівалі па дарозе туды і на зваротным шляху. У аэрапорце Юрый спрабаваў нашкодзіць сабе, каб спыніць катаванні і незаконную экстрадыцыю, пасля чаго яго вярнулі ў ЦЧУІГ (цэнтр часовага ўтрымання іншаземных грамадзян), дзе ён зняў пабоі.
Пасля гэтага праваабаронцы сабралі грошы на квіток Юрыю ў Варшаву, каб абараніць яго ад вяртання ў краіну, дзе яму пагражаюць турма і катаванні.
Нагадаем, што Юрый Касцюк раней ужо адбыў у Беларусі тэрмін за сарваны чырвона-зялёны сцяг. Пасля вызвалення, у траўні праз удзел у закрытым чаце «Волейбол по выходным» (чат аб’ядноўваў палітвязняў, асуджаных на «хімію») ён быў затрыманы ў Сочы.