На русском языке:
BYSOL открыл срочный сбор на похороны политзаключенного Николая Климовича
Фонд салідарнасці BYSOL распачаў тэрміновы збор на пахаванне палітвязня Мікалая Клімовіча, які памёр у зняволенні ў віцебскай калоніі № 3.
Мікалай Клімовіч меў інваліднасць II групы па сэрцу, і так званы суддзя Андрэй Бычыла, і так званы пракурор Ілля Гузарэвіч, якія вынеслі мужчыне прысуд у адзін год калоніі за карыкатуру на Лукашэнку, цудоўна гэта ведалі.
У апошнім слове палітвязень казаў:
«Любы турэмны тэрмін для мяне — смерць, таму што я павінен знаходзіцца пад сталым назіраннем лекара, прымаць шмат моцнадзейных прэпаратаў. Я магу не пратрымацца і месяцы».
У калоніі Мікалай прабыў каля двух тыдняў. Яму быў 61 год.
Патрымаць збор на пахаванне Мікалая Клімовіча можна тут.
Неабходная сума пойдзе на пакрыццё выдаткаў звязаных з пахаваннем і пашанай памяці Мікалая.
Нагадаем, што з Беларусі на сайт BYSOL трэба заходзіць толькі праз VPN.
У сувязі з абвінавачваннямі ў экстрэмізме, каманда фонду BYSOL заклікае выкарыстоўваць для пералічэння сродкаў карткі еўрапейскіх банкаў, альбо данаціць праз міжнародную сістэму PayPal (але не праз прывязаныя карткі).