In English:
Another provocation in Vilnius was not without spelling mistakes
На русском языке:
Очередная провокация в Вильнюсе не обошлась без орфографических ошибок
Сёння ноччу невядомыя напалі на сувенірную краму экс-палітвязня Дзмітрыя Фурманава – Kropka. Там разбілі шыбы і дзверы, а таксама пакінулі абразлівы надпіс на літоўскай мове: «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні».
Вось толькі выканаўцы дадзенай правакацыі, відаць, увогуле не зʼяўляюцца літоўцамі. Бо па словах тых, хто добра ведае літоўскую мову, у надпісе дапушчаны шэраг арфаграфічных памылак. Так, слова grįŽkite трансфармавалася ў griŠkite (хто такі Грыша?), а ў слове baltarusijos закралася лішняя «¡».
Больш за тое, як распавёў выданню «Наша Ніва» Зміцер, паліцыя мае відэа гэтага інцыдэнту і на ім бачна, як чалавек зрабіў яшчэ і фота гэтага надпісу.