На русском языке:
Чарнобыльскі шлях пройдет как минимум в 14 городах мира
Сёння, у 37-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, беларусы выйдуць на традыцыйную акцыю беларускага народу – Чарнобыльскі шлях.
Галоўны лозунг гэтага году: «НЕ ядзернай зброі ў Беларусі», бо беларусы цудоўна разумеюць якую пагрозу нясе ядзерная зброя ня толькі для нашай краіны, а для ўсяго рэгіёну.
Бярыце нацыянальныя сцягі, плакаты і далучайцеся на акцыяў, якія адбудуцца сёння ў:
- Вільні – 18:00, Лукiшская плошча.
- Варшаве – 18:00, помнік Каперніку.
- Кракаве – 18:00, пл. Вялікай Арміі Напалеона.
- Уроцлаве – 18:00, Pręgierz.
- Шчэціне – 19:00, Zegar Słoneczny.
- Гданьску – 18:00, Złota Brama.
- Тбілісі – 19:00, помнік Шота Руставелі.
- Батумі – 18:00, пл. Еўропы.
- Берліне – 17:45, Mühlenstraße 70-71
- Капенгагене – 17:00, Christiansborg Slotsplads.
- Таронта – 18:30, Ля Генконсульства РФ.
- Нью-Ёрку – 12:30, Штаб-кватэра ААН.
29 красавіка:
Мічыган – 11:00, Sam Leone Beach Park.
30 красавіка:
Лондан – 12:30, Parliament Square.
Усе акцыі глядзіце на мапе dze.chat. Вашыя фота і відэа з Чарнобыльскага Шляху па ўсяму свету — дасылайце ў @motolko_bot.