Часова зачынены памежны пераход Мядзінінкай на мяжы Беларусь – Літва: там быў пажар

Фота з сацсетак.
3 хв.

На русском языке: Временно закрыт погранпереход Мядининкай на границе Беларусь — Литва: там был пожар

Як паведаміў ДПК РБ, у пункце пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку – Каменны Лог) каля 15 гадзінаў адбылося ўзгаранне аднаго з адміністрацыйных будынкаў кантрольных службаў, з-за гэтага часова закрыты дадзены пункт пропуску на беларуска-літоўскай мяжы.

Паведамляецца, што зараз пропуск транспарту ў абодва бакі прыпынены.

У чатах людзі пішуць, што ўжо ў 15:40 усе праезды да гэтага пункта пропуску былі зачыненыя. Таксама людзі паведамляюць са спасылкай на кіроўцу аўтобуса, што «Мядзінінкай будзе закрыты мінімум 12 гадзін»

Адзначым, што на сайце літоўскай мытні пакуль няма інфармацыі аб закрыцці пункта пропуску Мядзінінкай.

Папярэдні матэрыял
Эдуарда Бабарыку пачнуць судзіць 22 траўня
Наступны матэрыял
Святлана Ціханоўская: «Адразу пасля святкавання беларусам трэба не дапусціць прыходу іншага дыктатара ці расійскага стаўленіка, і захаваць незалежнасць»

Iншыя матэрыялы