Чэшская кампанія AŽD працягвае супрацоўнічаць з БЧ

AŽD
2 хв.

In English: Czech company AŽD continues to cooperate with the Belarusian Railways
На русском языке: Чешская компания AŽD продолжает сотрудничать с БелЖД

Паступае інфармацыя, што буйны чэшскі пастаўшчык тэхналагічных установак у галіне бяспекі чыгуначнага транспарту – кампания AŽD – не толькі не разарвала сувязі з дзяржпрадпрыемствамі РБ, але і актыўна працягвае пастаўляць і ўсталёўваць абсталяванне для БЧ.

Больш за тое, па словах крыніц, гэта адбываецца прама цяпер. Паведамляюць, што ў дадзены момант прадстаўнікі кампаніі AZD, якія прыехалі з Чэхіі, усталёўваюць новае абсталяванне на адной з чыгуначных станцый у Гомелі.

Акрамя таго, можна знайсці інфармацыю, што ў Беларусі з кампаніяй AŽD цесна супрацоўнічае ТАА «МПЦ-сэрвіс», якое займаецца будаўніцтвам сетак сувязі, перадачы даных і ўстройстваў СЦБ на БЧ.

Тэлеграм-канал @belzhd_live дадае, што супрацоўнікамі кампаніі AŽD Praha вядзецца ўкараненне сістэм Мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі стрэлак і сігналаў (МПЦ) на станцыях: Гомель-серверны, Гомель-цотны, Гомель-няцотны.

«У нас зараз на станцыі ў Гомелі ўсталёўваюць МПЦ Чэшскую, ну і тут куча чэхаў на чэшскіх машынах усё наладжваюць, дык тут ужо кожны СЦБіст да іх падыходзіў і пытаўся ці можна да іх уладкуецца ў Чэхію, яны кажуць што цяпер у іх забарона на прыём беларусаў і рускіх на працу», – пішуць чыгуначнікі.

Адметна, што якраз на станцыі Гомельскага чыгуначнага вузла прыбывала найбольшая частка расійскай ваеннай тэхнікі.

Папярэдні матэрыял
Youtube выдаліў канал Азаранка
Наступны матэрыял
Ягору Лебядку пагражае да 7 гадоў турмы

Iншыя матэрыялы