CNN: ЗША могуць увесці санкцыі, якія дазваляюць адключыць Расію ад SWIFT

Canva
5 хв.

In English: CNN: The US may impose sanctions that allow to disconnect Russia from SWIFT system
На русском языке: CNN: США могут ввести санкции, позволяющие отключить Россию от SWIFT

Тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцы паведамляе, што ЗША разглядаюць розныя санкцыі ў дачыненні да Крамля, закліканыя ўтрымаць прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ад уварвання ва Украіну.

Паведамляецца, што санкцыі ЗША могуць быць накіраваныя на розныя сектары эканомікі — вытворцаў энергіі і расійскія банкі, а таксама могуць закрануць расійскі дзярждоўг. Ёсць верагоднасць, што яны закрануць і бліжэйшае акружэнне Уладзіміра Пуціна, абмежаваўшы для яго прадстаўнікоў і расійскіх алігархаў магчымасці падарожжаў і закрыўшы ім доступ да амерыканскай банкаўскай сістэмы. Акрамя таго, разглядаецца і так званы «ядзерны варыянт» — адключэнне Расіі ад міжнароднай плацежнай сістэмы SWIFT.

«Мы сабралі страшэнна агрэсіўны пакет [санкцый]», – сказала адна з крыніц CNN. Дадаўшы, што калі Расія ўварвецца ва Украіну, то ЗША і Еўропа ўвядуць горшыя санкцыі, якія наогул уводзіліся, калі не ўлічваць санкцыі супраць Ірана і КНДР.

Акрамя таго паведамляецца, што ў ЗША ёсць асцярогі, што Крэмль можа распачаць меры ў адказ, у прыватнасці «выкарыстаўшы энергетыку як зброю». Рашэнне аб увядзенні санкцый супраць РФ яшчэ не прынята. Па словах крыніц тэлеканала, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн вядзе перамовы з еўрапейскімі партнёрамі, многія з якіх маюць больш цесныя эканамічныя адносіны з Расіяй, у надзеі на скаардынаваныя дзеянні.

Папярэдні матэрыял
Апытанне: у стацыянар з COVID-19 трапляюць каля 13% невакцынаваных
Наступны матэрыял
Адбудуцца новыя эвакуацыйныя рэйсы ў Сірыю і Ірак

Iншыя матэрыялы