Падчас Саміту NATO Святлана Ціханоўская зладзіла сустрэчу з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім. Ён распавёў, што сур’ёзна разглядаецца магчымасць закрыцця беларусска-польскай мяжы для грузаперавозак.
Ціханоўская адзначыла, што галоўнае захаваць пасажырскае злучэнне і распавяла кіраўніку МЗС Польшчы пра абмежаванні, з якімі сутыкнуліся беларусы, у прыватнасці, з правозам рэчаў і тавараў для асабістага карыстання.
Ціханоўская звярнула ўвагу міністра на неабходнасць удакладніць інструкцыі, каб зняць ці змякчыць абмежаванні для фізічных асобаў. Заклікала працягнуць выдачу візаў, як гуманітарных, так і звычайных.
Акрамя таго, бакі абмеркавалі сітуацыю з тэлеканалам «Белсат». Святлана Ціханоўская заклікала захаваць падрымку і незалежнасць каналу. Было абмеркавана і пытанне палітвязняў, Ціханоўская заклікала трымаць яго на парадку дня і дабівацца вызвалення ўсіх незаконна асуджаных.