Ціханоўскай паказалі перапіску паміж БНР і ўрадам Эстоніі ў 1920-я гады, і арыгінал дакументу аб прызнанні незалежнасці Эстоніі Радай БНР

Офіс Святланы Ціханоўскай
3 хв.

На русском языке: Тихановской показали переписку между БНР и правительством Эстонии в 1920-е годы и оригинал документа о признании независимости Эстонии Радой БНР

Ціханоўскай паказалі перапіску паміж БНР і ўрадам Эстоніі ў 1920-я гады, і арыгінал дакументу аб прызнанні незалежнасці Эстоніі Радай БНР

Святлана Ціханоўская наведала Нацыянальны архіў Эстоніі, дзе адмыслова перад візітам былі знойдзеныя ўнікальных архіўныя дакументы часоў БНР і яе стасункаў з Эстоніяй.

Сярод іншага прадэманстравалі арыгінал дакументу аб прызнанні незалежнасці Эстоніі Радай БНР. Дарэчы, Беларусь стала адной з першых краін, якая прызнала незалежнасць Эстоніі, і адкрыла амбасаду ў цэнтры Таліну.

Ціханоўскай паказалі перапіску паміж БНР і ўрадам Эстоніі ў 1920-я гады, і арыгінал дакументу аб прызнанні незалежнасці Эстоніі Радай БНР

Паказалі і шмат дакументаў з перапіскай паміж беларускім прадстаўніцтвам у Таліне і ўрадам Эстоніі. Цікава, што асноўнымі тэмамі тагачасных стасункаў былі: візы, міграцыя і віды на жыхарства для беларусаў у Эстоніі. У дакументах згадваюцца выбітныя беларускія дзеячы БНР: Антон Луцкевіч, Аркадзь Смоліч, Раман Скірмунт, Васіль Захарка і іншыя.

Ціханоўскай паказалі перапіску паміж БНР і ўрадам Эстоніі ў 1920-я гады, і арыгінал дакументу аб прызнанні незалежнасці Эстоніі Радай БНР

У рамках візіту было прапанавана стварыць рабочую групу вучоных, якія маглі б вывучыць знойдзеныя дакументы і прадставіць іх грамадскасці.

«Знойдзеныя дакументы з’яўляюцца сведчаннем 100-гадовай гісторыі нашых сяброўскіх адносін, і важна, каб адносіны паміж нашымі народамі заставаліся сяброўскімі, як і раней», – адзначыла Ціханоўская.

Ціханоўская таксама вітала ўчорашняе рашэнне Эстоніі не накіроўваць амбасадара ў Менск, а накіраваць дыппрадстаўніка ў Вільню для наладжвання сувязяў з дэмакратычнай Беларуссю.

Ціханоўскай паказалі перапіску паміж БНР і ўрадам Эстоніі ў 1920-я гады, і арыгінал дакументу аб прызнанні незалежнасці Эстоніі Радай БНР

Папярэдні матэрыял
Пры прымусовай пасадцы Ryanair у Мінску ў дыспетчарскай быў супрацоўнік КДБ і кіраўнік «Белаэранавігацыі», якія давалі ўказанні, што казаць пілотам.
Наступны матэрыял
У Магілёве, Лідзе, Баранавічах, Віцебску, Маладзечне і Гомелі, верагодна, пачаліся забастоўкі ІП

Iншыя матэрыялы