Ціханоўская: «Любая ўгода адкладае нармальнае жыццё людзей у Беларусі, Украіне і ўсёй Еўропе на гады»

Офис Светланы Тихановской
3 хв.

На русском языке: Тихановская: «Любая сделка с режимом откладывает нормальную жизнь людей в Беларуси, Украине и всей Европе на годы»

Святлана Ціханоўская расказала, што любая ўгода з рэжымам — гэта аўтаматычнае падаўжэнне часу злачынстваў і небяспекі ваеннай агрэсіі.

«Больш за два гады я размаўляю пра Беларусь з міжнароднымі партнёрамі – і з тымі, хто шчыра хоча дапамагчы, і з тымі, хто не моцна зацікаўлены ў гэтай размове. Канечне, першых значна больш. Але ёсць і другія. Спачатку на сустрэчах з тымі, хто ішоў на кантакт толькі з ветлівасці, я думала: хіба мы, беларусы, мала робім, хіба не заслугоўваем актыўнай падтрымкі? Цяпер я думаю інакш: гэтыя людзі, структуры і арганізацыі яшчэ не паглядзелі ў будучыню і не адкрылі для сябе, што Беларусь – важны палітычны партнёр. Не дыктатарскі рэжым, а дэмакратычная Беларусь.

За гэтыя два гады мне давялося даведацца, што такое realpolitik: гэта падыход, у якім ты вядзеш справы і заключаеш угоды, ахвяруючы каштоўнасцямі. Але калі гаворка заходзіць пра Беларусь і пагадненні з рэжымам, гэты падыход азначае, што пагадненне падпісанае жыццём тысячаў нявінных палітвязняў, памяццю загінулых на пратэстах і на вайне беларусаў. Угода з рэжымам можа задаволіць чыесьці інтарэсы сёння, але яна адкладае нармальнае жыццё людзей у Беларусі, Украіне і ўсёй Еўропе – нават не на заўтра, а хутчэй за ўсё, на гады», — напісала Ціханоўская.

Акрамя таго, Ціханоўская падкрэсліла, што Лукашэнка не можа даць ніякіх гарантый бяспекі, ён не можа выканаць сваю частку любой «угоды» — у дні, калі ён кажа пра перамовы і свет, Крэмль запускае новыя ракеты з тэрыторыі Беларусі.

Папярэдні матэрыял
Перакідванне 19-й брыгады пад Барысаў, фарсіраванне ракі Нёман і вяртанне 38-й брыгады ў Брэст
Наступны матэрыял
Верагоднасць наступлення Расіі з Беларусі нізкая. Паглядзелі брыфінг Генштаба УСУ

Iншыя матэрыялы