Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком МЗС Вялікабрытаніі

Офис Светланы Тихановской
4 хв.

На русском языке: Тихановская встретилась с главой МИД Великобритании

У Вашынгтоне Святлана Ціханоўская сустрэлася з новым кіраўніком МЗС Вялікабрытаніі, экс-прэмʼерам краіны, Дэвідам Кэмеранам.

Паводле звестак прэс-службы Ціханоўскай, сустрэча прайшла 7 снежня ў пасольстве Вялікабрытаніі ў Вашынгтоне, куды на прыём Ціханаўскую запрасіў Кэмеран.

Падчас сустрэчы Ціханоўская падзякавала кіраўніку МЗС за дыпсупрацоўніцтва, звярнула ўвагу на сітуацыю з палітвязнямі і заклікала Брытанію закрыць шчыліны ў санкцыях.

Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком МЗС Вялікабрытаніі

Святлана Ціханоўская, Дэвід Кэмеран і Валерый Кавалеўскі / Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Акрамя таго, Ціханоўская і Кэмеран абмеркавалі магчымасць стратэгічнага дыялогу паміж Вялікабрытаніяй і дэмсіламі Беларусі, а таксама магчымасць прызначэння спецпасланніка па Беларусі.

Нагадаем, што ўчора Лондан увёў санкцыі супраць 17 суддзяў і пракурораў рэжыму Лукашэнкі, а да гэтага, выступаючы ў Палаце Лордаў, Кэмеран заявіў, што рэжым Лукашэнкі таталітарны і Лондан працягне выкарыстоўваць супраць яго санкцыі і іншыя інструменты.

Папярэдні матэрыял
Сустрэчы з прадстаўнікамі ЮНІСЕФ і ціктокі па-беларуску: што вядома пра Паліну, якая была на кліматычным саміце ў Дубаі?
Наступны матэрыял
Лукашэнка прыляцеў у Экватарыяльную Гвінею. Яго там сустрэлі Зінгман, Піневіч і Алейнік.

Iншыя матэрыялы