Цяпер можна чытаць усе Telegram-каналы на беларускай мове

Наша Ніва
4 хв.

На русском языке: Теперь вы можете читать все каналы Telegram на беларусском языке

У новым абнаўленні Telegram з’явілася магчымасць перакладаць усе чаты і каналы на беларускую мову. Адзіны момант: гэта дасяжна толькі карыстальнікам з Premium-акаўнтам.

Каб уключыць пераклад усіх паведамленняў унутры Telegram, трэба перайсці ў «Налады» — «Мова» — «Перакладаць чаты цалкам».

Ужо са старту дасяжны пераклад на/з: англійскай, арабскай, рускай, украінскай, кітайскай, французскай, нямецкай, італьянскай, японскай, іспанскай, і канешне, беларускай мовы.

Так, пераклад не ідэальны і спадзяемся, што ён будзе паляпшацца з наступнымі абнаўленнямі, але гэта вельмі істотны крок, і безумоўна падтрымка беларусаў і нашай нацыянальнай мовы.

Папярэдні матэрыял
Мінабароны РБ знізіла патрабаванні да стану здароўя прызыўнікоў
Наступны матэрыял
Ад памежжа з Украінай адвялі 12 верталётаў ВКС РФ

Iншыя матэрыялы