На русском языке:
Дочь Светланы Тихановской копит деньги на танк, чтобы освободить папу из тюрьмы
Пра гэта распавяла Святлана Ціханоўская падчас выступу на імпрэзе «Яднайся» ў Варшаве, паведамляе «Еўрарадыё».
«У мяне ўнікальная сітуацыя, таму што вельмі рэдка акцэнтуюць увагу на тым, што я жонка палітвязня. Часта пра гэта забываюцца. І ты ніколі сабе не дазваляеш стаць слабой і сказаць, што табе таксама балюча. Што табе даводзіцца размаўляць з мамай Сяргея, размаўляць са сваімі дзецьмі.
Дачка падчас нашых рэдкіх сустрэч плача, кажа, што збірае ў скарбонку грошы на танк, каб ісці тату вызваляць з турмы. У старэйшага дзіцяці пераходны ўзрост, яму патрэбны бацька. Маці Сяргея ў цяжкім стане ў Гомелі», — сказала Святлана Ціханоўская.