av.by
Эксклюзіў
10 хв.

На русском языке: Daewoo Nubira из ориентировок была продана за $1200

Учора, 27 лютага, па чатах пачала вельмі актыўна раскідвацца арыентоўка МУС на пошук мужчыны, які «здзейсніў асабліва цяжкае злачынства ў г.п. Мачулішчы». Папера распаўсюджвалася мінімум у 5-6 варыянтах, у адной быў паказаны колер машыны, у іншай не, у трэцяй усталёўваецца. На пытанні, якія ёсць да гэтай арыентоўкі, мы ўжо звярнулі ўвагу ў папярэдняй публікацыі.

Аднак у розных варыянтах прысутнічала апісанне аўтамабіля, на якім схаваўся нібы падазраваны. Там жа быў пазначаны і рэгістрацыйны нумар аўто, які пісалі то 7-ю (5 КС 5513), то 8-ю сімваламі (5 КСТ 5513).

Daewoo Nubira з арыентыровак была прададзеная за $1200

Апісанне аўта з арыентыровак / motolko.help

Найперш, не складана было зразумець, што гаворка ідзе пра транзітныя нумары. І нам удалося знайсці менавіта гэтую машыну.

Daewoo Nubira з арыентыровак была прададзеная за $1200

Daewoo Nubira з нумарам 5 КС 5513, якая фігуруе ў арыентоўках МУС / av.by

Гэта Daewoo Nubira J100 сіняга колеру 1997 года выпуску, пярэднепрыводны седан на механіцы з рэгістрацыйным транзітным нумарам 5 КС 5513 – менавіта гэты аўтамабіль зараз шукаюць сілавікі Лукашэнкі па ўсёй краіне.

Аўтамабіль быў выстаўлены на продаж 15 лютага ў г. Мінску. Па стане на другую палову 25 лютага ўжо быў прададзены. Кошт складаў 3 369 беларускіх рублёў (≈ $1 200).

На адным з фота ў адлюстраванні аўта можна заўважыць яго прадаўца. Мы схавалі твар мужчыны, каб не падвяргаць яго дадатковай рызыцы. Па тых жа меркаваннях мы не паказваем спасылку на абʼяву.

Daewoo Nubira з арыентыровак была прададзеная за $1200

Аўтамабіль праданы / av.by

Калі вам штосьці вядома пра машын– пішыце нам праз ананімную форму для сувязі на сайце. Або перадавайце інфармацыю праз вашых сяброў/знаёмых за мяжой у @motolko_bot.

Гэтае поле абавязкова для запаўнення
Папярэдні матэрыял
Пасля дыверсіі ў Мачулішчы прыляцеў борт, замацаваны за адзіным цэнтрам абслугоўвання ДРЛА А-50 у Расіі
Наступны матэрыял
ПВК «Родан» дасягнуў Беларусі: У Магілева падлеткі збіраюцца на сход, які ў іншых краінах адзначаўся бойкамі і затрыманнямі

Iншыя матэрыялы