На русском языке:
Точное местонахождение и состояние Бабарико неизвестны до сих пор
Прэс-служба Віктара Бабарыкі паведаміла, што ні адна ўстанова сістэмы ДВП МУС, уключаючы падведамасныя бальніцы, «не можа ўзяць на сябе адказнасць і пацвердзіць, што Віктар знаходзіцца ў іх».
На дадзены момант, дзе менавіта знаходзіцца Віктар Бабарыка, невядома ўжо 19 дзён. Таксама паведамляецца, што адвакаты зноў паедуць у ПК-1 Наваполацка, дзе фармальна адбывае пакаранне Віктар Бабарыка для атрымання інфармацыі.
«Сваякі працягнуць дамагацца асабістага прыёму ў начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС», – паведаміла прэс-служба.