Данія будзе прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты РБ і выдаваць беларусам пашпарты замежнікаў

5 хв.

На русском языке: Дания будет признавать просроченные паспорта РБ и выдавать беларусам паспорта иностранцев

Кіраўнік МЗС Даніі Ларс Лёке Расмусэн у інтэрв’ю выданню Berlingske паведаміў, што Данія будзе прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў і ўносіць змены ва Указ аб замежніках, дзякуючы якім з’явіцца дадатковая прычына для выдачы беларусам пашпартоў замежнікаў (праязных дакументаў).

«Гэта азначае, што мы забяспечым спакой беларусам, якія знаходзяцца ў Даніі, і я вельмі-вельмі рады гэтаму. Было б жахліва, калі б мы сказалі некаторым беларусам, якія знаходзяцца ў Даніі, што мы шкадуем, але яны павінны наведаць Мінск, каб падоўжыць свае пашпарты, калі мы ведаем, што гэта прамы шлях у турму», — сказаў Расмусэн.

Заява была зроблена пасля сустрэчы Расмусэна са Святланай Ціханоўскай у Рэйк’явіку, дзе праходзіць сесія Паўночнай рады.

«Гэта значнае дасягненне, якое вырашыць праблемы соцень нашых людзей, якія знайшлі бяспечную гавань у Даніі. Мы глыбока шануем гэты жэст, а таксама рашэнне Даніі прызначыць спецпасланніка для працы з дэмсіламі. Гэта ўмацуе супрацоўніцтва і сувязі Даніі са свабоднай Беларуссю», — сказала Святлана Ціханоўская.

Акрамя таго, Данія ды іншыя краіны Паўночнай Еўропы пагадзіліся стварыць Паўночную кантактную групу, якая будзе сістэматычна забяспечваць кантакты з беларускім дэмакратычным рухам. Таксама высветлілася, што краіны Паўночнай Еўропы разгледзяць магчымасць падтрымкі іску Літвы ў МУС супраць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці.

Папярэдні матэрыял
«Ноч паэтаў» сёння пройдзе ў 15-і гарадах свету. Прыводзім расклад
Наступны матэрыял
LRT у выпуску пра ваенныя пагрозы Літве падае неадпаведную рэчаіснасці інфармацыю са спасылкай на "Беларускі Гаюн". Адказ «Беларускага Гаюна»

Iншыя матэрыялы