На русском языке:
Дарья Лосик и ещё четыре женщины-политзаключённых вышли на свободу
Пра гэта паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на «Гомельскую Вясну». «Вясноўцы» пішуць, што ў ліпені з гомельскай жаночай калоніі № 4 вызваліліся яшчэ 5 палітзняволеных жанчын, у тым ліку і Дар’я Лосік. Яе затрымалі 18 кастрычніка 2022 г. і 19 студзеня 2022 асудзілі ў Брэсцкім абласным судзе да 2 гадоў зняволення.
Іншыя вызваленыя палітзняволеныя — Тамара Астрэйка, Святлана Лупач, Кацярына Мадзянкова і Паліна Палавінка, — знаходзіліся за кратамі па «народным» артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у мірных акцыях пратэсту).
На свабоду жанчыны выйшлі 3 ліпеня.