РБК
4 хв.

На русском языке: Демонтировано больше половины лагеря ЧВК «Вагнер»

Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», у лагеры ПВК «Вагнер» у в. Мэта пад Асіповічамі працягваецца актыўны дэмантаж намётаў, які пачаўся яшчэ 28 ліпеня.

Паводле нашых звестак, на пачатак дэмантажу лагер налічваў каля 292 палатак (уключаючы для гаспадарчых патрэб), а на гэты момант разабрана ўжо больш за 160 адзінак, гэта значыць 55%.

З моманту апошніх спадарожнікавых здымкаў за 23 жніўня, дэмантавалі яшчэ больш за 60 адзінак – найбольш актыўны перыяд дэмантажу прыйшоўся на канец жніўня.

На дадзены момант лагер ПВК «Вагнер» налічвае каля 130 намётаў – гэта значыць 45% ад першапачатковай колькасці. Нагадаем, што яшчэ на самым пачатку, у чэрвені, заяўлялася, што наймітаў у Беларусі будзе 8 000, а то і 10 000, а адпаведна і лагер будаваўся з разліку на 8 000 чалавек.

Лагічная выснова – у лагеры пад Асіповічамі дэмантуюць «лішнія» намёты, якія аказаліся не патрэбныя, бо першапачаткова прыехала менш наймітаў, чым чакалася. Акрамя таго, частка наймітаў цалкам могуць перасяліць у казармы, якія размешчаны ў в. Цэль і іншых лакацыях у раёне Асіповічаў.

Папярэдні матэрыял
Беларусь збіраецца прыпыніць дзеянне Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе адносна дзвюх краін
Наступны матэрыял
З Беларусі выведзена ўся авіяцыя ПКС РФ: авіяцыйная групоўка РГВ перастала існаваць

Iншыя матэрыялы