Dev.by: Кампанія Flo сыходзіць з Беларусі

Flo
2 хв.

На русском языке: Dev.by: Компания Flo уходит из Беларуси

Выданне dev.by са спасылкай на крыніцы паведамляе, што супрацоўнікаў Flo з Мінскага офіса «папрасілі вырашыць з рэлакацыяй да 14 сакавіка і адключылі доступы да карпаратыўных рэсурсаў для тых, хто яшчэ ў РБ».

У кампаніі гэтую інфармацыю не каментуюць.

Ці азначае пераезд мінскага офіса — закрыццё юрыдычнай асобы ў Беларусі — пакуль незразумела. Характэрна, што статус ТАА «Фло Хелс Бел» — дзеючы і аб’явы аб ліквідацыі юрасобы ў ЕГР няма.

Выданне мяркуе, што пераезд — гэта вымушаная мера засцярогі, бо ва ўмовах санкцый можна страціць доступ да карпаратыўных заходніх рэсурсаў з-за таго, што на іх заходзяць з падсанкцыйнай краіны.

Dev.by: Кампанія Flo сыходзіць з Беларусі

Ілюстратыўнае фота / TAdviser
Папярэдні матэрыял
Крыніцы: Лукашэнка на два месяцы застаўся без свайго верталёта
Наступны матэрыял
Беглы польскі салдат Эміль Чэчка знойдзены павешаным у Мінску

Iншыя матэрыялы