Дуда: Лукашэнка разумее, што ўступленне ў вайну будзе азначаць для яго канец, таму што народ практычна ў поўным складзе пойдзе супраць яго

KPRP
6 хв.

На русском языке: Дуда: Лукашенко понимает, что вступление в войну будет означать для него конец, потому что народ, практически в полном составе пойдет против него

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда даў інтэрв’ю ўкраінскаму тэлеканалу «1+1», у якім досыць часта згадваў Беларусь, рэжым Лукашэнкі і беларускі народ. Прыводзім шэраг цытатаў прэзідэнта Польшчы:

Пра міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы 2021 года:

«Беларускі гібрыдны напад мігрантаў на нашай мяжы, несумненна, узгоднены з Крамлём, з Масквой, быў для нас выразным сігналам, што сітуацыя напальваецца. Сёння мы глядзім на вайну, якая рушыла ўслед за нападам Расіі на Украіну, як на пэўны следства таго, што раней адбылося на нашай мяжы».

Пра тое, чаго можна чакаць ад рэжыму Лукашэнкі

«Шчыра кажучы, мы ўжо гатовы чакаць чаго заўгодна ад беларускага боку. Гэта рэжым, які мы фактычна не прызнаем у палітычным сэнсе. Мы лічым, што выбары былі сфальсіфікаваныя, што вынік абсалютна не адлюстроўвае таго, хто сёння знаходзіцца ва ўладзе. Мы лічым, што гэта ўзурпаваная ўлада, і таму мы яе не прызнаем».

Пра прысуд палітвязню журналісту Анджэю Пачобуту

«Мы фактычна маем справу з рэжымам, які кантралюе суды, дзе рашэнні прымаюцца па загадзе ўладаў, і дзе вялізная несправядлівасць робіцца ў дачыненні да простых грамадзян. Менавіта так выглядае Беларусь сёння, у чым ні ў кога няма сумневаў».

Пра беларускі народ, і што будзе, калі рэжым Лукашэнкі загадае войскам перайсці мяжу з Украінай

«Па-першае, гэта азначала б смерць для многіх беларусаў, якія не маюць ніякага баявога досведу і якія раптам, дрэнна ўзброеныя, сутыкнуцца з украінцамі, якія ваююць ужо шмат гадоў і маюць вялікую рашучасць абараняць сваю радзіму. Па-другое, беларусы не з’яўляюцца ваяўнічым народам. Беларусы не жадаюць ваяваць. Таму іх прыйшлося б прымушаць ісці супраць сваіх украінскіх суседзяў.

Лукашэнка цудоўна разумее, што гэта будзе азначаць для яго канец, таму што народ практычна, на мой погляд, у поўным складзе пойдзе супраць яго. Сітуацыя можа аказацца зусім некіравальнай для яго. Сёння ён здольны кантраляваць яе з дапамогай тэрору, сёння ён прымушае падпарадкоўвацца, прыгаворваючы пратэстоўцаў і тых, хто выступае супраць яго, да шматгадовага турэмнага зняволення, але ўсяго гэтага можа аказацца недастаткова, калі ён прымусіць людзей ісці і праліваць кроў за справу, якую яны лічаць ганебнай».

Папярэдні матэрыял
На Валадарскага трымаюць маладую маці: яна вымушана карыстацца малакаадсмоктвальнікам, знаходзячыся ў зняволенні
Наступны матэрыял
На беларуска-ўкраінскай мяжы вывешаны беларускі нацыянальны сцяг і сцяг Украіны

Iншыя матэрыялы