На русском языке:
Двое солдат пострадали во время проверки сил реагирования в Беларуси
Выданне «Зеркало» паведамляе, што двое вайскоўцаў з рознымі траўмамі паступілі ўчора ўвечары ў Гарадзенскую ўніверсітэцкую клініку і Гарадзенскі вайсковы шпіталь.
Папярэдне, яны атрымалі траўмы пры счэпцы танкаў ці БТРаў. Дзе менавіта гэта адбылося — невядома. Паведамляецца, што аднаму з іх ужо выдалілі лёгкае, зараз ён у рэанімацыі на ШВЛ у цяжкім стане.
«У яго множныя пераломы, разрыў лёгкага, траўмы кішачніка. Увогуле, траўмы і касцей, і ўнутраных органаў. Другі — лягчэй. Ён быццам бы знаходзіцца ў ваенным шпіталі», — паведамляюць крыніцы «Зеркало».
На «гарачай лініі» Мінабароны журналістам сказалі: «Я вам праўду кажу, што ні сёння, ні ўчора ні на якім палігоне ніхто не пацярпеў. Дрэнна, што чуткі ўсякія няправільныя распаўсюджваюцца. Не хвалюйцеся».
Калі вам штосьці вядома пра гэтае здарэнне, пішыце ў @motolko_bot.