На русском языке:
Дым от пожаров в Украине достиг Волковыска и затянул всю Гомельщину: что по радиации?
Згодна з апошнім спадарожнікавым здымкам NASA ад 8 верасня, дым ад пажараў у прыграніччы Украіны, дзе гараць сотні кіламетраў лясоў з-за пастаянных абстрэлаў і бамбардзіровак, ужо зацягнуў усю Гомельскую вобласць.
Буйны пажар працягваецца і ў Чарнобыльскай зоне, дзе гарыць тэрыторыя звыш 15 км ². Дым ад яго працягвае ісці ў напрамку Лельчыц і Століна. Не выключана, што ён можа ўтрымліваць радыеактыўныя часціцы, якія ўзнімаюцца ў выніку гарэння на забруджаных тэрыторыях.
Акрамя таго, на карце бачна, што масіўнае воблака дыму назіраецца над Мінскам і на паўночным захадзе краіны. Таксама два буйныя пажары зафіксаваны ў Ровенскай вобласці Украіны — дым ад іх праходзіць праз усю Брэсцкую вобл. і ўжо дасягнуў Ваўкавыска.
Забруджванне паветра - горш за ўсё на Гомельшчыне і пад Мінскам
Найгоршыя паказчыкі якасці паветра зараз фіксуюцца ў Гомелі (да 64 PM2.5 µg/m3), Мазыры і на ўсход ад Мінска — Жодзіна і Рудзенск.
Узровень радыяцыі ў норме
Паводле нашых звестак, учора на тэрыторыі Гомеля радыяцыйны фон складаў — да 0,17 мкЗв/гадзіну, а ў Рэчыцы — 0,13 мкЗв/гадзіну. На бягучы момант паказчыкі ніжэй — Гомель (0,09), Рэчыца (0,11).
Так ці інакш значнага павышэння ўзроўню не назіраецца. Усё, што ніжэй за ўзровень у 0,50 — гэта норма і не выклікае асцярог.