Дзе ў Беларусі зараз можна атрымаць шэнгенскую візу? Актуальная інфармацыя

Canva
4 хв.

На русском языке: Где в Беларуси сейчас можно получить шенгенскую визу? Актуальная информация

Каманда Bysol_evacuation абнавіла дадзеныя, у якіх амбасадах у дадзены момант беларусы могуць атрымаць візу ЕС.

Адзначым, што сітуацыя пастаянна мяняецца і любую інфармацыю трэба ўдакладняць у візавых цэнтрах і амбасадах перад візітам.

На дадзены момант дакументы на візы розных тыпаў у беларусаў прымаюць:

Польшча. На нацыянальную візу D. Запісацца ў пасольства самастойна немагчыма, звяртайцеся ў візавыя цэнтры. Спасылка.

Літва. На нацыянальную візу D. Працэдура атрымання апісаная тут.

Італія. На турыстычную візу С. Бліжэйшыя даты запісу праз візавы цэнтр толькі ў траўні: спасылка.

Германія. На кароткатэрміновую візу С (толькі для дзелавых мэтаў, не турыстычную) або нацыянальную візу. Інфармацыю і ўсе ўмовы можна знайсці тут. Бліжэйшая дата падачы дакументаў 20 красавіка.

Венгрыя. Выдае шэнгенскія візы ў звычайным рэжыме, магчымыя затрымкі па часе. Запісацца можна тут.

Поўная табліца з усімі магчымасцямі атрымання візы ў РБ (адрасы, тыпы віз, дакументы, спасылкі на запіс). Спасылка.

Падрабязнасці па атрыманні візы, у кожнай з пералічаных краін, чытайце тут.

Папярэдні матэрыял
Аператыўная зводка ад Гаюна за 5 красавіка аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі
Наступны матэрыял
«Беларускі Гаюн» апублікаваў звесткі яшчэ 34-х салдат-марадзёраў УС РФ, якія могуць мець дачыненне да злачынстваў на тэрыторыі Украіны

Iншыя матэрыялы