In English:
The State Border Committee of Belarus claims that a Polish helicopter violated the Belarus-Poland border
На русском языке:
Госпогранкомитет РБ заявляет, что польский вертолёт нарушил беларусско-польскую границу
ДПК РБ апублікаваў відэа, на якім бачна як верталёт перасякае беларуска-польскую мяжу ў раёне польскай в. Мастаўляны.
Сцвярджаецца, што на відэа польскі верталёт Мі-24, які, як заяўляе ДПК, 1 верасня парушыў мяжу і «заляцеў на глыбіню да 1200 метраў на тэрыторыю Беларусі, а потым вярнуўся назад».
На апублікаваным відэа бачна менавіта вяртанне верталёта на тэрыторыю Польшчы, пры гэтым, у першым кадры верталёт знаходзіцца за ≈260 метраў ад мяжы з Польшчай.
Пазней стала вядома, што ў сувязі з інцыдэнтам у МЗС быў выкліканы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Войцэх Філімонавіч.
Намеснік міністра замежных справаў Польшчы Павел Яблоньскі заявіў, што польскі бок прааналізуе сітуацыю ў сувязі з паведамленнямі аб парушэнні беларускай мяжы польскім верталётам, перадае Reform.by.
«Мы будзем аналізаваць сітуацыю, але да падобных заяваў беларускіх службаў трэба ставіцца з вялікай асцярогай. Гэта службы, якія наўпрост падпарадкоўваюцца рэжыму Лукашэнкі», – заявіў ён у інтэрвʼю Polsat.