Дзяржпамежкамітэт РБ заяўляе, што польскі верталёт парушыў беларуска-польскую мяжу

Michal Fludra / NurPhoto via Getty Images
3 хв.

In English: The State Border Committee of Belarus claims that a Polish helicopter violated the Belarus-Poland border
На русском языке: Госпогранкомитет РБ заявляет, что польский вертолёт нарушил беларусско-польскую границу

ДПК РБ апублікаваў відэа, на якім бачна як верталёт перасякае беларуска-польскую мяжу ў раёне польскай в. Мастаўляны.

Сцвярджаецца, што на відэа польскі верталёт Мі-24, які, як заяўляе ДПК, 1 верасня парушыў мяжу і «заляцеў на глыбіню да 1200 метраў на тэрыторыю Беларусі, а потым вярнуўся назад».

Дзяржпамежкамітэт РБ заяўляе, што польскі верталёт парушыў беларуска-польскую мяжу

На апублікаваным відэа бачна менавіта вяртанне верталёта на тэрыторыю Польшчы, пры гэтым, у першым кадры верталёт знаходзіцца за ≈260 метраў ад мяжы з Польшчай.

Пазней стала вядома, што ў сувязі з інцыдэнтам у МЗС быў выкліканы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Войцэх Філімонавіч.

Намеснік міністра замежных справаў Польшчы Павел Яблоньскі заявіў, што польскі бок прааналізуе сітуацыю ў сувязі з паведамленнямі аб парушэнні беларускай мяжы польскім верталётам, перадае Reform.by.

«Мы будзем аналізаваць сітуацыю, але да падобных заяваў беларускіх службаў трэба ставіцца з вялікай асцярогай. Гэта службы, якія наўпрост падпарадкоўваюцца рэжыму Лукашэнкі», – заявіў ён у інтэрвʼю Polsat.

Папярэдні матэрыял
Замдырэктара па ідэалогіі жодзінскага завода цяжкіх штампавок скончаўся пасля затрымання
Наступны матэрыял
Верталёт сапраўды перасёк польскую мяжу, але няма ўпэўненасці, што польскі

Iншыя матэрыялы