In English:
Eduard Palchys challenged the court and refused to stand up. Updated
На русском языке:
Эдуард Пальчис заявил отвод суду. Судебное заседание будет закрытым
У Мінскім гарадскім судзе пачынаецца суд над палітвязнем блогерам Эдуардам Пальчысам. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў крымінальнага кодэксу. Пальчысу пагражае да 20 гадоў турмы. Справу разглядае суддзя Пётр Арлоў. Эдуард Пальчыс заявіў адвод суду і адмовіўся ўставаць: «Я не лічу гэта судом», — заявіў ён.
Судовыя паседжанні па справе Эдуарда Пальчыса будуць закрытымі. Такое рашэнне прыняў суддзя Пётр Арлоў.
Эдуарду Пальчысу прад’яўлена абвінавачанне па артыкулах:
- ч. 3 арт. 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб, якія прывялі да іншых цяжкіх наступстваў);
- ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);
- ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
- ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
Нагадаем, Эдуард Пальчыс быў затрыманы ў канцы верасня 2020 года — яго завочна прыгаварылі да 30 сутак арышту па арт. 23.34 КаАП пасля якіх ён не выйшаў на волю.
Раней Эдуард Пальчыс ужо быў прызнаны палітвязнем — са студзеня па лістапад 2016 года. Ён быў затрыманы за публікацыі на сайце 1863x, на яго была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або варожасці) і ч. 2 арт. 343 (распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў). У жніўні 2016 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў экстрэмісцкімі 9 матэрыялаў сайта 1863x.com. 28 кастрычніка 2016 года блогер быў прыгавораны да 1,9 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову і вызвалены ў зале суда.