Эдуарда Пальчыса перавялі ў Наваполацк

«Вясна» (spring96.org)
3 хв.

На русском языке: Эдуарда Пальчиса перевели в Новополоцк

Эдуарда Пальчыса перавялі у выпраўленчую калонію №1 у Наваполацку. Пра гэта паведамляе ягоная жонка Вікторыя.

Актуальны адрас для лістоў: 211440 г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8 ВК-1. Пальчысу Эдуарду.

Нагадаем, Мінскі гарадскі суд прысудзіў палітвязня блогера Эдуарда Пальчыса да 13 год калоніі. Яму прад’явілі абвінавачанне па 4 артыкулах.

Раней Эдуард Пальчыс ужо быў прызнаны палітвязнем — са студзеня па лістапад 2016 года. Ён быў затрыманы за публікацыі на сайце 1863x, на яго была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці) і ч. 2 арт. 343 (распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў). У жніўні 2016 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў экстрэмісцкімі 9 матэрыялаў сайта 1863x.com. 28 кастрычніка 2016 года блогер быў прыгавораны да 1,9 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову і вызвалены ў зале суда.

Папярэдні матэрыял
У Польшчы затрымалі кантрабанду беларускіх цыгарэт больш чым на $2,3 млн
Наступны матэрыял
Рабочы завода «Пеленг» забіў інжынера свайго ж падраздзялення праз сітуацыю ва Украіне

Iншыя матэрыялы