Экс-следчага Ягора Вяршыніна асудзілі на 2 гады калоніі

2 хв.

На русском языке: Экс-следователя Егора Вершинина осудили на 2 года колонии 

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбыўся суд над экс-следчым Ягорам Вяршыніным. Яго абвінавацілі ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак — за ўдзел у маршах 23 і 30 жніўня 2020 года ў Мінску. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Корсюк, дзяржабвінавачанне прадстаўляў Арцём Цвяткоў.

Экс-следчага Ягора Вяршыніна асудзілі на 2 гады калоніі

Яўген Юшкевіч у кайданках у зале суда / Фота: МотолькаДапамажы

У якасці сведкі на суд у кайданках за спінай прывялі былога следчага Яўгена Юшкевіча, якога ўтрымліваюць у СІЗА №1 і абвінавачваюць у тэрарызме.

Ягор Вяршынін больш за шэсць гадоў працаваў у Следчым камітэце. У 2019 годзе ён звольніўся, заняўся спартыўнай аналітыкай. 11 чэрвеня гэтага года Ягора затрымалі.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» піша пра падрабязнасці з залы суда. Так, Юшкевіч распавёў, што яны не выкрыквалі ніякіх лозунгаў, не паказвалі знакі, ён не памятае, каб была нейкая сімволіка з сабой. Кажа, што не было матыву ўдзельнічаць у маршах, але было цікава паглядзець, колькі будзе чалавек. Гэтак жа Юшкевіч сказаў, што без Вяршынін далучыўся да маршу толькі 16 жніўня, а з сябрам толькі 22 і 30 жніўня. Адзначае, што закон ведае добра і на маршах яны ўдваіх сачылі за парадкам.

Юшкевіч на судзе адзначыў, што ісці па перакрытай дарозе законам не забаронена. Усё выглядала так, што дарогу перакрылі спецыяльна, каб людзі маглі па ёй ісці.

«Такія маршы адбываюцца ў Беларусі ўпершыню і прапусціць такую падзею было б злачынствам», — сказаў Юшкевіч.

Падрабязнасці судовага паседжання чытайце тут.

Папярэдні матэрыял
Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру-2021 сталі Марыя Рэса і Дзмітрый Муратаў
Наступны матэрыял
У Беларусі ўводзіцца абавязковае нашэнне масак у грамадскіх месцах

Iншыя матэрыялы