На русском языке:
Экс-следователь Евгений Юшкевич приговорен к 11 годам колонии
У Мінскім гарадскім судзе абвесцілі прысуд 33-гадоваму былому следчаму і ініцыятару праекта ByChange Яўгену Юшкевічу — 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, піша Вясна.
Больш за месяц у закрытым рэжыме яго судзілі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «арганізацыю масавых беспарадкаў» у 2020 годзе, «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» ў інтэрв’ю і тэкстах у сацсетках, «пагрозу гвалтам» начальніку ІЧУ на Акрэсціна праз твіт.
Справу супраць палітвязня разглядала суддзя Алена Ананіч. Яўген за кратамі знаходзіцца год і восем месяцаў.