Еўразійскі банк развіцця ў сваім штотыднёвым аглядзе звярнуў увагу на істотнае запаволенне росту беларускай прамысловасці.
Тэмпы яе росту за месяц знізіліся на 4,6 працэнтныя пункты, калі ў чэрвені рост прамысловасці складаў 6,1%, то ў ліпені — 1,5%
Аналітыкі адзначаюць, што падзенне звязана з завяршэннем актыўнай фазы аднаўлення вонкавага попыту, а таксама кажуць, што падзенне шмат у чым было кампенсавана падтрымкай сферы паслуг.
«На фоне скарачэння інвестыцый (мінус 13,4% у ліпені) гэта можа паказваць ажыўленне спажывецкай актыўнасці ў сувязі з адаптацыяй да ўмоў пандэміі», — паведамляе ЕАБР.