На русском языке:
Фельштинский: Для предотвращения эскалации есть только один рецепт – освобождение Беларуси от российской оккупации и свержение режима Лукашенко
Доктар гістарычных навук, суаўтар кніг «ФСБ узрывае Расію» і «Трэцяя сусветная: Бітва за Украіну» Юрый Фельшцінскі даў інтэрвʼю ізраільскаму выданню «Дэталі», у якім сказаў, з якой мэтай могуць перакінуць вагнераўцаў у Беларусь і, што неабходна зрабіць, каб не дапусціць эскалацыі і ядзернай вайны. Прыводзім частку з інтэрвʼю без змен.
Юрый Фельшцінскі / Фота: Белсат
— Быць можа, перадыслакацыя вагнераўцаў тлумачыцца неабходнасцю ўзяць пад кантроль перамешчаныя ракеты?
Фельшцінскі: «Мы яшчэ паглядзім, ці адбудзецца гэтая перакідка, якая ўжо заяўлена, але тым не менш яшчэ не адбылася. Але адначасовае знаходжанне ў Беларусі і вагнераўцаў, і ядзернай зброі робіць сітуацыю надзвычай выбухованебяспечнай. Не кажучы ўжо пра тое, што пад прыкрыццём вагнераўцаў Расія можа пачаць размяшчаць у Беларусі яшчэ і стратэгічную ядзерную зброю – тады пад пагрозай ядзернага ўдару апынецца ўся Еўропа. Разлік Пуціна можа заключацца ў тым, што калі ядзерны ўдар нанясе Беларусь, то ўдар у адказ таксама давядзецца па Беларусі, а не па Расіі.
Прычым ён не будзе ядзерным, бо НАТА пабаіцца ўцечкі радыяцыі за межы Беларусі. Менавіта з гэтай прычыны Расея не анэксавала Беларусь, акупаваную яшчэ ў 2021 годзе. Менавіта з гэтай прычыны тактычная ядзерная зброя перакідваецца ў Беларусь, а не ў Калінінградскую вобласць, стратэгічна размешчаную больш выгадна.
Для прадухілення гэтай эскалацыі ёсць толькі адзін рэцэпт: вызваленне Беларусі ад расійскай акупацыі і звяржэнне рэжыму Лукашэнкі. Яшчэ да перакідвання ў Беларусь ядзернай зброі я сцвярджаў, што гэта адзіны спосаб прадухіліць перарастанне гэтай вайны ў ядзерную. Цяпер, калі там зʼяўляецца ўжо ядзерная зброя, ды яшчэ і разам з вагнераўцамі, гэтая задача зʼяўляецца тым больш неадкладнай. Паглядзім, як будзе рэагаваць на гэтую новую пагрозу НАТА, і ці будзе».