Флагшток: На беларуска-расійскай мяжы пачаліся ўзмоцненыя праверкі і беларусаў

Флагшток
4 хв.

На русском языке: Флагшток: На беларусско-российской границе начались усиленные проверки и беларусов

Выданне «Флагшток» паведамляе, што 8 і 9 траўня на адным з памежных пераходаў з РФ пагранічнікі ўзмацнілі меры кантролю – сталі выклікаць «на размову».

Паведамляецца, што чалавек, непадобны да памежніка, пад запіс на відэакамеру задае пытанні, звязаныя з пратэстнымі тэмамі і патрабуе разблакаваць тэлефон для надгляду. Адзначым, што першапачаткова ўзмоцненыя праверкі праходзілі толькі ў адносінах да грамадзян РФ.

Акрамя таго, паводле нашых звестак, на мяжы РБ-РФ у Магілёўскай вобласці некалькі дзён таму перакапалі/завалілі дрэвамі дробныя абʼязныя дарогі, якія ў асноўным выкарыстоўвалі мясцовыя жыхары.

Папярэдні матэрыял
На руцэ Лукашэнкі на парадзе ў Маскве заўважылі бінт
Наступны матэрыял
Лукашэнка не зрабіў прамову на Дзень Перамогі ў Менску, замест яго казаў Хрэнін

Iншыя матэрыялы