«Fuck war. Kyiv in my heart!»: Намесніка гендырэктара «Беларуснафты» затрымалі праз пост у падтрымку Украіны

Наша Ніва
4 хв.

На русском языке: «Fuck war. Kyiv in my heart!»: Замгендиректора «Белоруснефти» задержали из-за поста в поддержку Украины

Выданне «Флагшток» паведамляе, што намесніка гендырэктара па эканоміцы «Беларуснафты» Сяргея Патупчыка два тыдні таму затрымалі праз пост у падтрымку Украіны.

«Fuck war. Kyiv in my heart!»: Намесніка гендырэктара «Беларуснафты» затрымалі праз пост у падтрымку Украіны

26 лютага 2022 года ён апублікаваў у Instagram пост з подпісам: «Fuck war. Kyiv in my heart!». Затрымалі яго ў канцы 2022 года, тады ж акаўнт быў зачынены. Меркавалася, што ўсё абыдзецца адміністрацыйнай справай і суткамі.

Аднак па інфармацыі крыніц «Флагштока» цяпер на яго заведзена крымінальная справа, а гэты пост выдалены. У чым канкрэтна яго абвінавачваюць – невядома. Таксама варта адзначыць, што Сяргей Патупчык з’яўляецца сынам былога міністра энергетыкі Уладзіміра Патупчыка, які быў адпраўлены ў адстаўку ў 2018 годзе за нібыта садзейнічанне ў стварэнні сямейнага незаконнага бізнесу.

Кіраўнік КДБ Валеры Вакульчык тады публічна адчытваў Патупчыка за нібыта наяўнасць кантракту, сэнс якога заключаўся ў пастаўках будматэрыялаў па завышаных коштах для дзяржбудоўляў.

Папярэдні матэрыял
СМІ: «Кашалёк» Лукашэнкі валодае ўкраінскай сеткай АЗС UPG, якая цяпер выйшла на рынак Польшчы
Наступны матэрыял
Паўла Белавуса абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве і кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем

Iншыя матэрыялы