На русском языке:
Гончаренко: ПАСЕ признала Лукашенко причастным к геноциду украинцев
Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Аляксей Ганчарэнка паведаміў, што Парламенцкая асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) прызнала Лукашэнку датычным да генацыду ўкраінцаў.
Ганчарэнка піша, што ПАРЕ падтрымала ягоную праўку да рэзалюцыі асамблеі пра прызнанне Лукашэнкі датычным да прымусовай дэпартацыі дзяцей і дарослых з акупаваных тэрыторыяў Украіны.
«Што аўтаматычна робіць Лукашэнку вінным у генацыдзе, які праводзіць расія ў Украіне», – піша дэпутат.