«Гомсельмаш» пераарыентуюць на рамонт расейскай вайсковай тэхнікі?

Гомсельмаш
4 хв.

На русском языке: «Гомсельмаш» переориентируют на ремонт российской военной техники?

Мікалай Халезін паведаміў, што прадпрыемства «Гомсельмаш» да канца гэтага года павінна падрыхтаваць бізнес-план і пашпарт тэхнічнага перааснашчэння і мадэрнізацыі ў рамках крэдытных рэсурсаў РФ.

Паводле інфармацыі Халезіна, размова ідзе пра пераарыентацыю прадпрыемства з вытворчасці/рамонту сельгастэхнікі на рамонт ваеннай тэхнікі РФ. Толькі на стартавае пераабсталяванне «Гомсельмаша» будзе выдаткавана 105 мільярдаў расейскіх рублёў (~$1 725 555 300), піша Халезін. Удакладнім, што 105 мільярдаў рос. руб. – гэта агульны аб’ём крэдытных рэсурсаў на імпартазамяшчальныя праекты, а не толькі на «Гомсельмаш».

«Падобная пераарыентацыя, апроч агульных мінусаў ад падтрымкі рускай хунты, мае доўгатэрміновыя наступствы, ставячы пытанне пра бяспеку грамадзян, якія пражываюць у Гомельскай вобласці», – піша Халезін.

Нагадаем, на мінулым тыдні Раман Галоўчанка заявіў, што прадпрыемства атрымае фінансаванне ў межах крэдыту на імпартазамяшчальныя праекты, які быў падпісаны Мінфінамі РБ і РФ. Аднак тады ён сказаў, што «праект звязаны са складанымі тэхнічнымі вузламі для сельскагаспадарчай тэхнікі, імпарт якіх ад сусветных вытворцаў зараз немагчымы».

Калі вам вядомыя іншыя факты аб перааснашчэнні беларускіх прадпрыемстваў пад вайсковыя патрэбныя РФ ці вы ведаеце пра якія-небудзь буйныя замовы для УС РФ, якія паступілі на прадпрыемствы РБ – пішыце ў @Motolko_bot. Для большай бяспекі, вы можаце перадаць нам інфармацыю праз вашых знаёмых/сваякоў, якія знаходзяцца за мяжой.

Папярэдні матэрыял
«Нам не патрэбны смак ачка, вярніце Мак!»: У Instagram з'явіўся акаўнт «Вкусно и точка Беларусь» і вось, што ім пішуць беларусы
Наступны матэрыял
Новая Зеландыя ўводзіць санкцыі супраць сына і жонкі Лукашэнкі. У спісе таксама Наталля Эйсмант і камандуючы ССА

Iншыя матэрыялы