Google заблакаваў Youtube-каналы арганізацый, што маюць дачыненне да Лукашэнкі

Motolko.help
1 хв.

На русском языке: Google заблокировал Youtube-каналы организаций, связанных с Лукашенко

Google заблакаваў акаўнты Следчага камітэта РБ, забудоўшчыка «Дана Холдынгс», прадпрыемстваў «Беларуськалій», «Нафтан» і іншых арганізацый, якія трапілі пад санкцыі ЗША. Гаворка ідзе ў тым ліку пра Youtube-каналы, адным з якіх актыўна карыстаўся Следчы камітэт.

«Акаўнт Google адключаны ў адпаведнасці з нашымі правіламі ў дачыненні да абмежавання экспарту і ўжывання санкцый і не можа быць адноўлены», — сказана ў паведамленні ад кампаніі.

Акрамя Google-акаўнта СК, таксама былі заблакаваныя акаўнты тытунёвай фабрыкі «Нёман», «Нафтан», «Брэміна груп», «Лакафарба», ГУУС Брэсцкай і Гомельскай абласцей, «Дана Холдынгс», «Белшына» і «Беларуськалій», паведамляе «Народнае антыкрызіснае кіраванне».

Пры спробе адкрыць ютуб-каналы з’яўляецца паведамленне, што акаўнт «заблакаваны за парушэнне правілаў супольнасці YouTube».

Папярэдні матэрыял
Сёння ў мінскіх гандлёвых цэнтрах правераць НЕвыкананне масачнага рэжыму
Наступны матэрыял
Паведамілі пра мініраванне будынка, дзе судзяць палітвязня Мікалая Дзядка

Iншыя матэрыялы