Google заблакаваў YouTube-каналы «Прэзідэнцкага спартыўнага клуба» і «Агат — электрамеханічны завод»

Canva
5 хв.

In English: Google has blocked YouTube channels of the Presidential Sports Club and Agat — Electromechanical Plant
На русском языке: Google заблокировал YouTube-каналы «Президентского спортивного клуба» и «Агат — электромеханический завод»

Замест лагатыпаў афіцыйных YouTube-каналаў «Прэзідэнцкага спартыўнага клуба» і «Агат — электрамеханічны завод» з’явілася перакрэсленая выява, што можа казаць аб блакаванні або абмежаванні доступу да каналаў. Прычына ў тым, што яны патрапілі пад санкцыі ЗША 2 снежня 2021 года.

Пра гэта таксама паведамілі ў групе VK Чэмпіянату горада Мінска па хакеі з шайбай, які праводзіць Прэзідэнцкі спартыўны клуб. Нагадаем, што раней Google ўжо блакаваў Youtube-каналы юрыдычных асоб, якія трапілі пад санкцыі ЗША.

Google заблакаваў YouTube-каналы «Прэзідэнцкага спартыўнага клуба» і «Агат — электрамеханічны завод»

Паведамленне ў суполцы Чэмпіянату горада Мінска па хакеі з шайбай і лагатыпы YouTube-каналаў / motolko.help

Крыху пазней на сайце чэмпіянату з’явілася апавяшчэнне, што зараз матчы будуць транслявацца на іншым Youtube-канале «Спорт для ўсіх», які, гледзячы па ўсім, таксама належыць Прэзідэнцкаму спартоваму клубу. Такім чынам гэта можа быць спробай абысці санкцыі ЗША.

Папярэдні матэрыял
«Нобель у палітыцы»: Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала ўзнагароджаныя прэміяй ім. Карла Вялікага
Наступны матэрыял
Святлана Ціханоўская стэлефанавалася з СЕО Yara

Iншыя матэрыялы