In English:
Christian Vision Group Sends Letter to Vatican Representative
На русском языке:
Группа «Христианское видение» направила письмо представителю Ватикана
Тэлеграм-канал рабочай групы «Хрысціянскае бачанне» Каардынацыйнага савета накіраваў ліст арцыбіскупу Полу Галахеру, сакратару Апостальскай Сталіцы па адносінах з дзяржавамі пасля таго, як ён выказаўся пра міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і Польшчы.
Падчас сустрэчы Галахера з Міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым прадстаўнік Апостальскай Сталіцы, у прыватнасці, заявіў: «Наша пазіцыя заключаецца ў тым, што мы заклікаем улады па ўсёй Еўропе прыняць на сябе адказнасць у тым, што тычыцца мігрантаў і бежанцаў. Мы заклікаем усе бакі прыняць на сябе адказнасць і вырашыць гэты вельмі сур’ёзны гуманітарны крызіс».
«Хрысціянскае бачанне» напісала ліст, у якім адобрыла заклік Высокапраасвяшчэнства да ўсіх зацікаўленых бакоў узяць на сябе адказнасць за крызіс. «Мы мяркуем, што беларускі рэжым лічыцца адным з гэтых бакоў, а Беларусь разглядаецца як частка еўрапейскай сям’і. На жаль, з прычыны медыйных маніпуляцый гэты заклік быў прадстаўлены як адрасаваны толькі краінам і ўладам Еўрапейскага Саюза, асабліва таму, што ў ім, у якасці прыкладу, была згадана Польшча. Мы хацелі б запытаць у Вашага Высокапраасвяшчэнства больш дэталёвую і ясную пазіцыю па цяперашнім крызісе, у тым ліку адносна ролі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і гераічных намаганняў беларускай грамадзянскай супольнасці.
Мы, прадстаўнікі Праваслаўнай, Каталіцкай і Евангелічных цэркваў Беларусі – клірыкі, багасловы і актыўныя парафіяне – зыходзім з разумення таго, што гуманітарны крызіс на мяжы ЕС і Беларусі быў бы немагчымы, калі б беларускія ўлады прытрымліваліся сваіх юрыдычных абавязацельстваў па выкананні правоў чалавека і міжнародных абавязацельстваў у адносінах да сваіх уласных грамадзян, а таксама тых, хто шукае прыстанішча ў Беларусі ці за мяжой», – гаворыцца ў лісце.
Акрамя таго, у лісце звяртаецца ўвага на тое, што гуманітарны крызіс у Беларусі звязаны не толькі з міграцыяй, а носіць сістэмны характар і толькі паглыбляецца: «Па чынніку беззаконня, несправядлівасці і адхілення ад асноўных прынцыпаў сацыяльнай дзяржавы любы чалавек у Беларусі, няхай гэта будзе грамадзянін краіны або бежанец, знаходзіцца пад пагрозай прыніжэння сваёй чалавечай годнасці, парушэння сваіх правоў, выкрадання і/або незаконнага затрымання. Супраціў уладаў супраць прымянення асноўных прэвентыўных мер, неабходных ва ўмовах пандэміі COVID-19, перашкоды доступу да вакцынаў, якія карыстаюцца даверам, забарона грамадскай дзейнасці для многіх няўрадавых арганізацый і цэркваў, пераслед праваабаронцаў і журналістаў — усё гэта пагаршае гуманітарны крызіс у Беларусі і ставіць краіну на мяжу гуманітарнай катастрофы».
Поўны тэкст ліста даступны на рускай і англійскай мовах.