Група вайскоўцаў 11-й амбр. УС РБ праходзіць навучанне ў РФ?

kidpassage
7 хв.

In English: A group of servicemen of the 11th Separate Mechanized Brigade of the Belarusian Armed Forces is being trained in Russia?
На русском языке: Группа военнослужащих 11-й омбр. ВС РБ проходит обучение в РФ?

«Для вайскоўцаў 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады была арганізавана экскурсія ў выходны дзень», – такая кароткая нататка (разам з фотасправаздачай) была апублікаваная ў канале 11-й механізаванай брыгады ВС РБ.

«Беларускі Гаюн» звярнуў увагу, што сярод апублікаваных фатаграфій было і фота ля помніка Валерыю Чкалаву. Такі помнік (сярод іншага) усталяваны і ў горадзе Ніжні Ноўгарад (РФ).

Група вайскоўцаў 11-й амбр. УС РБ праходзіць навучанне ў РФ?

Беларускія вайскоўцы каля помніка Чкалаву ў Ніжнім Ноўгарадзе.

Характэрна, што за 70 кіламетраў ад горада, у сяле Муліна, знаходзіцца 333-і цэнтр баявой падрыхтоўкі (Сухапутных войскаў, Паветрана-дэсантных войскаў, берагавых войскаў ВМФ) Заходняй ваеннай акругі УС РФ.

Група вайскоўцаў 11-й амбр. УС РБ праходзіць навучанне ў РФ?

Беларускія вайскоўцы ў Ніжнім Ноўгарадзе

Нагадаем, што ў сакавіку 2021 года было абвешчана аб планах стварыць у Ніжагародскай вобласці РФ цэнтр сухапутных войскаў, які будзе спецыялізавацца на сумеснай падрыхтоўцы мотастралковых і танкавых падраздзяленняў УС РБ і УС РФ (так званы сумесны навучальна-баявы цэнтр). Ужо ў лістападзе 2022 года ў 333-м цэнтры праходзіла навучанне групы вайскоўцаў 6-й механізаванай брыгады УС РБ.

Такім чынам можна меркаваць, што на фатаграфіях, хутчэй за ўсё, чарговая група вайскоўцаў УС РБ, якая адправілася для навучання ў Расію. Мяркуючы па іх колькасці, гаворка можа ісці аб адной мотастралковай або танкавай роце.

Папярэдні матэрыял
Актывісты лукашэнкаўскага саюза афіцэраў трэніруюць расійскіх мабілізаваных?
Наступны матэрыял
У Іран паляцеў найстарэйшы Boeing «Белавія», самалёт Лукашэнка знаходзіцца ў Мінску

Iншыя матэрыялы